Cheap flights Туризм » Малы вялiкi горад пад бел-чырвоным сцягам

Хрыстафор ХIЛЬКЕВIЧ, фота атара

Так дума я, адпраляючыся Брацiславу, але нават i не падазрава, што апынуся чароным сярэднявечным месцы пад назвай Прэсбург (Прэшпорк, калi на венгерскі лад) – менавiта такое iмя да 1919 года насi гэты горад. I амаль два з паловай стагоддзi ён выконва функцыi сталiцы… Венгрыi (пакуль ранейшаясталiца Буда была пад Асманскай iмперыяй, а потым пад Астрыяй). Нягледзячы на паранальную кампактнасць гiстарычнага цэнтра, тут адчуваецца свая асаблівая атмасфера: адны вулкі казачныя, зусiм як iлюстрацыi дзiцячай кнiжцы, другiя падкрэслена шляхетныя, трэцiя iмкнуцца падавiць сваёй сярэднявечнай гатычнай плоццю, чацвёртыя завабліваюць яркімі рэкламамi крама і рэстарана. Бо разнастайнасць – фiшка Брацiславы, i слоган брацiслацы сабе прыдумалi адпаведны: «Little Big City» («Малы вялiкi горад») – то бок месца, дзе кожны знойдзе сабе куток i занятак па душы.

Град

Першы папярэднік Брацісласкага Града – чатырохвежавага замка на паднёвым адгор’i Малых Карпат, бясспрэчна галонай дамiнанты горада – узнік адначасова з егіпецкімi пірамідамi, у трэцiм тысячагоддзi да нашай эры. З таго часу крэпасць стала неад’емнай часткай гарадской панарамы i наогул сiмвалам месца. Змянялiся толькi «ласнiкi памяшкання»: кельты, рымляне, германцы, славяне, венгры… Менавiта пра Град iшла гаворка першым летапiсным сведчаннi пра Брацiславу, датаваным 907-м годам. Спачатку тут узвышалася толькi адна жылая вежа з навакольнымi мацаваннямi (накшталт нашай Камянецкай), а свой сучасны выгляд «перавернутага стала», як жартуюць брацiслацы, Град набы у ХV стагоддзi, пры ладары Сiгiзмундзе Люксембургскiм. Гэты кароль, дарэчы, ускосна вайшо у беларускую гiсторыю тым, што 1410 годзе, нягледзячы на папярэднiя дамовы з Тэтонскiм ордэнам, у вырашальны момант устрымася ад удзелу Грунвальдскай бiтве.

Потым адбылося яшчэ некалькi перабудо, якiя паступова ператварылi непрыступную фартэцыю барочны палац. Умацаваннi, першапачаткова прызначаныя для маніпуляцый з ваеннай тэхнікай, былі прыгожаны садовай архітэктурай, тэрасамі i вальерамі з экзатычнымi жывёламi. Адзiнае, чаго не закранулi перабудовы, – старажытны кало­дзеж ва нутраным двары Града. Прабiтая ХV стагоддзi на глыбiню 85 (!) метра, гэтая студня 400 гадо служыла адзiнай крыніцай пітной вады для жыхаро замка.

У 1811-м у Градзе па вiне раскватараванай тут вайсковай часткi здарыся вялiкi пажар, пасля якога наступныя 140 гадо замак прастая у руiнах, пакуль нарэшце не з’явiлiся праекты яго зносу. Але сё ж пасля догiх дыскусiй урад Чэхаславакii прыня рашэнне рэканструяваць замак – нягледзячы на пасляваенныя цяжкасцi. Працы пачалiся 1953-м, а скончылiся 1968-м, калi аднолены Град зно набы выгляд, якi ме у так званую Тэрэзiянскую эпоху канца XVIII ст. – залаты век горада, калi пры каралеве Марыi Тэрэзii Прэсбургскi замак ста у адзiн шэраг з лепшымi ерапейскiмi дварамi. Як i вышэйзгаданы кароль Сiгiзмунд, Марыя Тэрэзiя спрычынiлася да нашай гiсторыi: менавiта яна дзельнiчала з боку Астрыi першым падзеле Рэчы Паспалiтай у 1772 годзе.

Пасля рэканструкцыi Градзе размясцілася экспазiцыя Славацкага народнага музея, да стварэння якой мела дачыненне эмiгрантка з Беларусi Людмiла Краскоская – першая Чэхаславакіі жанчына-кандыдат гістарычных навук. У вераснi 1992 года (напярэдаднi распаду Чэха-Славацкай Федэрацыi на дзве незалежныя краiны) у Градзе была падпiсана Канстытуцыя Славакii. Сёння першы паверх замка часткова служыць прадстанічым мэтам нацыянальнага парламента, тут праходзяць буйныя мiжнародныя форумы i сустрэчы (апошняя – памiж прэзiдэнтамi Расii i ЗША).

З тэрасы перад палацам адкрываецца цудоны краявід Старога горада з прылеглымі новымі кварталамі. Давайце спусцімся, каб пазнаёмiцца з iмi блiжэй.

 

в понедельник

Оставить комментарий

Вы можете использовать следующие теги: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>